Навіны

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news

БНР 101 – Святочны канцэрт у Горадні!

23.03.2019 - 13:00-17:00

Сябры, так сталася, што ўлады адмовілі беларусам у праве годна адсвяткаваць у цэнтры Менска ўгодкі стварэння першай беларускай дзяржавы, адправіўшы на перыферыю — на плошчу Бангалор.

Але хіба змесціцца там хаця б траціна тых людзей, якія летась выйшлі ў Менску адзначыць БНР-100? Не змесціцца.

Натуральна, што ў такі дзень ніхто не перашкодзіць нам сабрацца ў тым месцы, якое мы самі сабе вызначым, але сэнс 25 сакавіка — не проста сабрацца ды паказаць, што мы ёсць, — мы ўжо і так усім тое даказалі.

Мы ж хочам сабрацца, каб пагуляць, каб адсвядкаваць з помпай ды ўрачыста, пад музыку ды парамі.

Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Горадню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919-ым годзе ўпершыню адзначалі 25-ага сакавіка.

Каго чакаць? Гурты КРАМА, «Дай Дарогу!», DZIECIUKI, а таксама легендаў беларускага року - VOLSKI і Вайцюшкевіча!


А таксама:

  • - сцэна і добры гук
  • - фудкорт і кірмаш
  • - дзіцячая пляцоўка
  • - выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду!

Рыхтуйце квіткі і свае аўто, бярыце сяброў, а таксама падтрымайце арганізацыю імпрэзы на сайце bnr.by Нам патрэбная вашая дапамога!

Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін. Жыве Беларусь!

Чытайце таксама

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news