Навіны

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news

Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага - Вільня, Лiтва, 22-23 сакавіка

22.03.2019 - 10:30, 23.03.2019 - 13:30

Шаноўныя сябры,
запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 155-ым угодкам з Дня сьмерці кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гг. на землях Літвы і Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Урачыстасьці будуць адбывацца 22-23 сакавіка 2019 г. у Вільні


22 сакавіка 2019 г.

А 10.30 на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касьцёла сьв. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

Пасьля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытваньне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукіскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.

23 сакавіка 2019 г.

13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Сьвятога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),

13.45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц

14.20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė)

16.00 гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Літвы (Arsenalo gatvė 3)

18.00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A)


Арганізацыйны камітэт:

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча,

Віленскі беларускі клюб "Сябрына",

Таварыства Беларускай Культуры ў Літве,

Беларуская Нацыянальная Памяць


Медыяпадтрымка

ТБК Вільня Telegram-канал

https://t.me/tbkvilnia

Рэгіянальная газета

Аўтар афішы і лагатыпаў

Андруковіч Вікторыя

https://www.facebook.com/events/1740126619422467/

Чытайце таксама

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news