Навіны

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news

Адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР» - Менск, 24 сакавіка

24.03.2019

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца: https://goo.gl/forms/h7tTe7rtuhXUAW6E2


Праграма:

📌15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»

16:30 Урок другі: лекцыя Андруся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»

18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»

19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N:


Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню - нацыянальны сімвал Беларусі.


Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі:

https://www.talaka.org/bnr101

https://www.talaka.org/arts

https://vk.com/wall-73027848_18316

Чытайце таксама

Даслаць навіну
чытаць навіны ў telegram
bnr101news